Тэрарысты ў Сірыі практычна разгромлены, вайна блізкая да завяршэння

21 ноября 2017

Тэрарысты ў Сірыі практычна разгромлены, вайна ў краіне блізкая да завяршэння. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з сірыйскім лідарам Башарам Асадам у Сочы. Зараз Дамаску неабходна пераходзіць на палітычнае ўрэгуляванне сітуацыі, і да гэтага Сірыя, як падкрэсліў Асад, гатовая.

Бакі абмеркавалі асноўныя прынцыпы палітычнага працэсу ў Сірыі і падрыхтоўку кангрэса нацыянальнага дыялогу рэспублікі. Дата яго правядзення пакуль не вызначана, але Масква разлічвае на ўдзел самага шырокага кола прадстаўнікоў - усіх этнічных і канфесійных груп Сірыі, уключаючы лідараў апазіцыі. Запрошаны прадстаўнікі 33 арганізацый рэспублікі, а таксама ААН, Чырвонага Крыжа і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Мяркуецца, што на кангрэсе створаць канстытуцыйную камісію і вызначаць рамкі мірнага суіснавання ў Сірыі. Заўтра ў Сочы правядуць расійска-ірана-турэцкі саміт на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў па ўрэгуляванні міжсірыйскага канфлікту.