Тэрарыст у Францыі патрэбаваў вызваліць Салаха Абдэслама

23 марта 2018

Тэрарыст, які захапіў заложнікаў у супермаркеце на поўдні Францыі, патрэбаваў вызваліць галоўнага падазронага па справе аб тэрактах у Парыжы Салаха Абдэслама. Як мяркуюць, той, хто нападаў, - мараканец альбо выхадзец з гэтай краіны. Прэм'ер Францыі ўжо назваў захоп заложнікаў тэрактам. Тры чалавекі загінулі, двое параненыя. Імаверна, гэты ж мужчына звязаны з інцыдэнтам у суседнім горадзе Каркасон, за гадзіну да атакі. Ісламіст спрабаваў наехаць на паліцэйскіх, потым страляў па іх. І вось, як стала вядома толькі што, паліцыя яго ліквідавала.