Тэрарыст-смяротнік узарваўся ў мячэці ў Афганістане

23 ноября 2018

Тэрарыст-смяротнік узарваўся ў мячэці правінцыі Хост у Афганістане. Там размяшчаецца ваенная база. У гэты час на пятніцкай малітве ў мячэці знаходзіліся дзясяткі вайскоўцаў. Загінулі не менш як 26 чалавек, больш за паўсотню пацярпелі.