Тэрыторыю Зараддзя ў Маскве акультураць

5 августа 2013
Участак на сотні метраў ад Краснай плошчы, дзе раней стаяла гасцініца Расія, прывядуць у парадак у найбліжэйшыя 2 гады. Улады Масквы ўжо вызначылі 6 арганізацый, якія ўдзельнічаюць у тэндары на распрацоўку архітэктурнага рашэння пусткі.

Максім Кароткін - больш падрабязна.

Ледзь ці не самы дарагі ўчастак у свеце - амаль паўтара мільярда долараў - зараз у запусценні. Пасля таго як знеслі гасцініцу Расія, якая стаяла гэтым месцы, на пустцы нічога не мянялася. І гэта дзіўна. Зараддзе - раён-аднагодак Крамля - атрымаў назву ад размяшчэння, бо знаходзіўся прама за гандлёвымі радамі, што стаялі на месцы сучаснай Краснай плошчы. І гэтае ўнікальнае месца як з пункта погляду прэстыжу, так і з пункта погляду гісторыі.

Зараз перад праектантамі і заказчыкамі стаіць сур'ёзная праблема - якім павінна быць тэхнічнае заданне на рэканструкцыю тэрыторыі і што тут павінна з'явіцца. 6 фірмаў, адабраных для конкурсу на лепшае рашэнне рэканструкцыі Зараддзя, упершыню прайшлі па месцы, якое камусьці з іх трэба будзе змяніць. Якім чынам - гэтага пакуль не ведаюць нават заказчыкі.

У найбліжэйшы час з 6 прэтэндэнтаў будзе выбрана адна фірма, якая і возьмецца за магчыма самы дарагі праект у гісторыі Масквы - 9 мільярдаў рублёў - амаль 300 мільёнаў долараў.

Праект рэканструкцыі Зараддзя для архітэктараў даволі складаны. Па-першае, парк павінен быць зялёным не толькі летам, але і зімой. Па-другое, ён павінен мець выхад да Масквы-ракі. Аднак аўтамабільную дарогу, якая праходзіць па набярэжнай, чапаць нельга. Так што не выключана, што Зараддзе будзе размяшчацца не ў адным, а ў некалькіх ярусах.

Пераможцу конкурсу плануюць вызначыць ужо восенню, а ўсе работы па абнаўленні Зараддзя завершацца на працягу найбліжэйшых гадоў.