Тэрэза Мэй сёння павінна прапанаваць парламенту новы план выхаду з ЕС

21 января 2019

Папярэдні, узгоднены з Бруселем, Палата абшчын адхіліла. Дэпутаты ў той жа час прагаласавалі за давер кабміну прэм'ера. Дэталі новага плана па Брэксіце не выдаюцца. Мясцовая прэса піша, што Мэй прыйдзецца істотна змяніць пазіцыю, каб прыцягнуць на свой бок лейбарыстаў. Абмеркаванне і галасаванне запланавана на 29 студзеня - роўна за два месяцы да меркаванай даты выхаду Злучанага Каралеўства з Еўрасаюза.