Тэрэза Мэй прапанавала абноўлены варыянт законапраекта аб выхадзе краіны з ЕС

22 мая 2019

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прапанавала абноўлены варыянт законапраекта аб выхадзе краіны з ЕС. Парламент абмяркуе яго ў пачатку чэрвеня. У абноўлены законапраект уключана пытанне і аб магчымасці новага рэферэндуму. На думку Тэрэзы Мэй, калі і гэты праект будзе адхілены, Brexit адбудзецца без пагаднення з Бруселем або Вялікабрытанія не выйдзе з ЕС. Зрэшты, ёсць і трэці варыянт -  у Злучаным Каралеўстве пройдзе новы рэферэндум.