Тэрэза Мэй пазітыўна ацаніла перамовы па Брэксіце

24 октября 2017

Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй пазітыўна ацаніла перамовы па Брэксіце. Кіраўнік урада дала справаздачу перад дэпутатамі палаты абшчын аб паездцы на саміт ЕС. Мэй заявіла, што верыць у канструктыўны падыход. Праўда, яна не раскрыла фінансавыя дэталі перамоў. У адказ лідар апазіцыі - лейбарыст Джэрэмі Корбін - абрынуўся на Мэй з крытыкай, заявіўшы, што зноў наступіў дзень сурка. Прэм'ер-міністр паўтарае адзін і той жа тэкст, а аб умовах Брэксіту па-ранейшаму нічога канкрэтнага не вядома.