Вялікабрытанія не застанецца членам Мытнага саюза ЕС пасля працэдуры выхаду

17 мая 2018

У саміце прымае ўдзел і брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй. Яна мае намер запэўніць лідараў ЕС, што Брэксіт ніяк не паўплывае на прыхільнасць Злучанага Каралеўства інтарэсам еўрабяспекі.

Мэй таксама абвергла інфармацыю СМІ пра тое, што Вялікабрытанія можа застацца членам Мытнага саюза ЕС пасля завяршэння працэдуры выхаду. Прэм'ер падкрэсліла, што Брытаніі зараз неабходна наладжваць уласныя гандлёвыя ўзаемаадносіны з іншымі краінамі, роўна як і ўзаемавыгадныя сувязі з ЕС.