Брытанскі прэм'ер не выключае галасавання парламента па паўторным рэферэндуме аб выхадзе з ЕС. Пра гэта піша англійская прэса на фоне рашэння Палаты прадстаўнікоў адобрыць законапраект аб адтэрміноўцы Брэксіту. Дэпутаты падтрымалі дакумент, і зараз кіраўніку ўрада трэба назваць новы крайні тэрмін выхаду з садружнасці.
Галоўны перагаворшчык Бруселя па Брэксіце Мішэль Барнье паведаміў, што ЕС гатовы да адтэрміноўкі "разводу" з Вялікабрытаніяй. Каралеўства павінна было выйсці з ЕС яшчэ ў канцы сакавіка, аднак Лондан і Брусель не змаглі ўзгадніць умовы дагавора. Заўтра ў сталіцы Бельгіі адбудзецца экстранны саміт ЕС.













