Барацьбу з тэрарызмам пачали абмяркоўваць ужо падчас нефармальных сустрэч. Асноўны лейтматыў - перамагчы тэрарыстычнае зло можна толькі разам. Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск падкрэсліў - для таго, каб справіцца з групоўкай "Ісламская дзяржава", неабходна супрацоўніцтва паміж Масквой і Вашынгтонам. А прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган перакананы, што зламаць хрыбет тэрарызму здольныя і фінансавыя колы "дваццаткі", стварыўшы для моладзі рабочыя месцы. Саміт "Вялікай дваццаткі" ў Турцыі адкрыўся сёння і прадоўжыцца два дні.
Тэракты ў Парыжы ўнеслі свае карэктывы ў парадак дня саміту G20 у Анталіі
15 ноября 2015













