Тэракт у Пешавары на паўночным захадзе Пакістана

7 октября 2013
Бомба ўзарвалася каля санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, дзе ў гэты час праводзілі вакцынацыю ад поліяміэліту. Загінулі ад 2 да 6 чалавек, 15 параненыя. Сярод загінуўшых ёсць паліцэйскія. Усе пацярпелыя шпіталізаваныя, некаторыя з іх - у крытычным стане. Пакістанскія баевікі выступаюць супраць кампаніі па вакцынацыі, якая праводзіцца ААН, заяўляючы, што прышчэпкі шкодзяць мусульманскім дзецям, а медперсанал працуе на разведку ЗША.