Тэракт у начным клубе Стамбула ўчыніў ураджэнец Узбекістана

17 января 2017

Тэракт у начным клубе Стамбула ўчыніў ураджэнец Узбекістана  Абдулгадыр Машарыпаў. Сваю віну мужчына прызнаў сёння падчас допыту. Інфармацыю пацвердзіў прэм'ер-міністр Турцыі. У гэту краіну затрыманы трапіў нелегальна,  пасля атакі ў навагоднюю ноч  не ўцёк, а хаваўся ў кватэры знаёмага. Паводле аператыўных звестак, Машарыпаў прайшоў ваенную падрыхтоўку  ў Афганістане, ведае чатыры мовы і паспеў паваяваць у Сірыі на баку ІДІЛ.  Разам з ім арыштавалі яшчэ траіх жанчын і мужчыну. Падчас затрымання зброя не выкарыстоўвалася. Дачыненне Машарыпава да тэракта пацвярджаюць і адпячаткі пальцаў, знойдзеныя  ў начным клубе Стамбула. Нагадаем, падчас атакі загінулі 39 чалавек, 69 пацярпелі.