Тэракт ў Каіры

26 декабря 2013

Адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі раненні ў выніку тэракту ў Каіры. Бомба ўзарвалася побач з найбуйнейшым у свеце ісламскім універсітэтам Аль-Азхар. Невядомы кінуў самаробнае выбухное прыстасаванне ў гарадскі аўтобус, які праязджаў міма і ў той момант быў перапоўнены людзьмі. На месцы выбуху працуюць паліцэйскія, медыкі і кінолагі, раён універсітэта ачэплены. Гэта ўжо другі тэракт у Егіпце за тыдзень. 24 снежня ўзарваўся аўтамабіль, прыпаркаваны ля паліцэйскага ўчастку ў горадзе Эль-Мансура. 16 чалавек загінулі. Па выніках расследавання ўлады зрабілі выснову, што арганізатарам стала экстрэмісцкая групоўка, якая падтрымлівае рух Браты-мусульмане.