Тэракт у Кабуле

18 января 2014

Сама менш 21 чалавек забіты ў сталіцы Афганістана. Тэракт ля папулярнага ліванскага рэстарана ўчыніў смяротнік. На тых, хто выжыў пры выбуху, пасля напалі ўзброеныя баевікі. У выніку загінулі 8 грамадзян Афганістана, а таксама грамадзяне Канады, Расіі, Лівана і Вялікабрытаніі. У спісе загінуўшых - пастаянны прадстаўнік МВФ і 4 супрацоўнікі місіі ААН у Кабуле. Практычна адразу пасля інцыдэнту адказнасць за тэракт узялі талібы.