Тэракт у Ізраілі

21 января 2015

У Ізраілі ўчынены тэракт. У Тэль-Авіве ўзброены нажом малады палесцінец напаў на пасажыраў аўтобуса. У выніку інцыдэнту пацярпелі 15 чалавек. 5 - у цяжкім стане, астатнія атрымалі раненні ад лёгкай да сярэдняй ступені цяжару. Паводле інфармацыі паліцыі, злачынец паранены ў нагу і затрыманы. Раён здарэння ачэплены, матывы нападу высвятляюцца.