Тэракт у Афганістане: больш за 100 чалавек загінулі ў выніку ўзрыву ў мячэці

8 октября 2021

У афганскім Кундузе тэрарыст-смяротнік атакаваў мясцовую мячэць. Узрыў адбыўся ў самы разгар пятнічнага набажэнства, калі будынак быў перапоўнены людзьмі. Загінулі не менш як сто чалавек, яшчэ каля двухсот паранена, паведамляюць гарадскія медыкі. За апошні тыдзень гэта ўжо трэці тэракт у дачыненні культавых устаноў - у першых двух загінулі 22 чалавекі. Адказнасць за нападзенне тады ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". Аб сваім дачыненні да тэракту ў Кундузе пакуль ніхто не заяўляў, але стаяць за ім могуць тыя ж самыя ісламісты.