Тэракт на паўднёвым усходзе Турцыі

26 августа 2016

Смяротнік на замінаванай машыне ўрэзаўся ў паліцэйскі ўчастак. Загінулі, паводле апошніх звестак, 11 чалавек, больш як 70 атрымалі раненні. Будынак цалкам разбураны. На месца надзвычайнага здарэння з'ехаліся пажарныя машыны і карэты хуткай дапамогі. У арганізацыі атакі падазраюцца баевікі забароненай у Турцыі Працоўнай партыі Курдыстана.