Тэракт на ваенным парадзе ў Іране забраў жыцці 29 чалавек

22 сентября 2018

Тэракт на ваенным парадзе ў іранскім горадзе Ахваз. Невядомыя ўзброеныя людзі адкрылі агонь па ўдзельніках і гледачах свята. Паводле апошніх звестак, забітыя 29 чалавек (у тым ліку жанчыны і дзеці). Больш як 60 параненыя. Агонь быў адкрыты людзьмі ў ваеннай форме з парку побач з плошчай, дзе праходзіў парад.

Адказнасць за атаку на сябе ўзялі адразу 2 групоўкі: "Ісламская дзяржава" і "Патрыятычны арабскі дэмакратычны рух у Ахвазе". Ваенныя парады ў розных гарадах Ірана былі прымеркаваныя да памятных мерапрыемстваў з нагоды гадавіны пачатку ірана-іракскай вайны. Прэзідэнт Беларусі ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Ірана, родным і блізкім загінуўшых падчас тэрарыстычнай атакі ў Ахвазе.