Нігерыйская Бока Харам працягвае лютаваць. Дзясяткі футбольных балельшчыкаў загінулі ў выніку тэракта ў горадзе Мубі на паўночным усходзе Нігерыі. Дэталі ўдакладняе паліцыя, але ўжо вядома, што магутную выбуховую прыладу радыкалы ўсталявалі загадзя і актывавалі, калі сабралася максімальная колькасць людзей. За Бока Харам лічыцца большасць тэрактаў, якія рэгулярна здараюцца ў Нігерыі. Прычым ахвяраў баевікі не выбіраюць - галоўнае, каб іх было як мага больш. У маі Савет бяспекі ААН афіцыйна прызнаў радыкальных ісламістаў Бока Харам тэрарыстычнай групоўкай і ўвёў супраць яе санкцыі.














