Тэракт на поўначы Сінайскага паўвострава

15 июля 2013

Егіпецкія радыкалы ўзарвалі аўтобус, загінулі 3 чалавекі, 17 сур'ёзна паранены. Інцыдэнт адбыўся ля аэрапорта горада Аль-Арыш. Мэтай тэрарыстаў былі ваенныя аб'екты, якія праязджаў аўтобус з рабочымі мясцовага завода. Усе ўезды на паўвостраў зачыненыя, у поўную баявую гатовасць прыведзеныя войскі і падраздзяленні ваеннай паліцыі. Неспакойна і на вуліцах Каіра. Сёння ўначы тут прайшла шматтысячная акцыя прыхільнікаў звергнутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі. Браты-мусульмане заклікаюць выйсці сёння на марш мільёнаў. Часці марской пяхоты ЗША на базах НАТА ў Італіі і Іспаніі таксама ў стане гатоўнасці - на выпадак значнага пагаршэння сітуацыі ў краіне.