Целы ўсіх загінуўшых у авіякатастрофе ў Аргенціне знойдзены і адпраўлены на апазнанне

11 марта 2015
У горнай мясцовасці сутыкнуліся два верталёты. Загінулі 10 чалавек - 8 французаў і два мясцовыя пілоты. Сярод загінуўшых - зоркі французскага спорту: алімпійская чэмпіёнка па плаванні - 25-гадовая Каміль Мюфа; баксёр Алексіс Вастэн (бронзавы прызёр Алімпіяды ў Лондане) і знакамітая яхтсменка Фларанс Арто. Астатнія загінуўшыя - члены здымачнай групы тэлеканала "Тэ-Эф-1". Міжнародны алімпійскі камітэт аб’явіў трохдзённую жалобу па загінуўшых. Прычыны трагедыі пакуль невядомыя.