Тэхнапарад у Берне скончыўся масавымі пагромамі

27 мая 2013

Радыкальна настроеныя ўдзельнікі ў масках паспрабавалі прайсці да будынка парламента. Паліцыя вымушаная была разганяць натоўп вадамётамі, гумавымі кулямі і слёзатачывым газам. Абараніць Федэральны палац удалося, але шкода вылічваецца сотнямі тысяч швейцарскіх франкаў. Пацярпелі 20 паліцэйскіх, некалькі дзясяткаў удзельнікаў тэхнопараду затрыманыя.