Тэхнічная няспраўнасць аўтобуса разглядаецца як адна з версій ДТЗ пад Уладзімірам

6 октября 2017

Машына, якая патрапіла ў аварыю, выпрацавала свой тэрмін эксплуатацыі больш як 15 гадоў таму. Да такой высновы прыйшлі эксперты, калі вывучылі акалічнасці надзвычайнага здарэння на чыгуначным пераездзе. Да ДТЗ таксама магло прывесці парушэнне правіл руху вадзіцелем або невыкананне правіл бяспекі супрацоўнікамі чыгункі. Нагадаем, сутыкненне аўтобуса, у якім знаходзіліся 56 грамадзян Узбекістана і два вадзіцелі з Казахстана, з цягніком адбылося ўначы на пераездзе ў раёне станцыі "Пакроў". Загінулі 16 чалавек, у тым ліку дзіця. У бальніцах вобласці застаюцца пяцёра пацярпелых, сярод іх - двое дзяцей.