Тэхас прыходзіць у сябе пасля разбуральнага шторму і тарнада

17 мая 2013

Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 6 чалавек, яшчэ 7 лічацца знікшымі без вестак. Параненых амаль сотня. Людзі да гэтага часу знаходзяцца ў паніцы.  Стыхія ўдарыла нечакана, заспеўшы ўсіх знянацку. Метэаслужба паведаміла пра тарнада ўжо пастфактум. Многія не паспелі пакінуць свае дамы і дабрацца да ўкрыццяў. Моцны вецер уздымаў у паветра аўтамабілі з людзьмі і кідаў іх на зямлю. Бура знішчыла больш як 100 жылых дамоў. У многіх населеных пунктах да гэтага часу няма святла.