Тэхас аб'яўлены зонай стыхійнага бедства

19 апреля 2016

Паводкі на паўднёвым усходзе штата забралі жыцці чатырох чалавек. Загінуў вадзіцель грузавіка, які з'ехаў у затопленую канаву на хуткаснай шашы. Яшчэ тры чалавекі не змаглі своечасова выбрацца з затопленых машын. У адным з раёнаў зафіксаваны рэкордны пад'ём узроўню вады - 12 метраў. У Х'юстане рэкі выйшлі з берагоў, затапіўшы больш за тысячу дамоў і пакінуўшы без святла 70 тысяч чалавек. Яшчэ адну небяспеку для людзей уяўляюць ядавітыя змеі, якія кішаць на паверхні вады, і насякомыя.