Тэгеран можа накрыць яшчэ адна пясчаная бура

3 июня 2014

Улады рэкамендуюць жыхарам горада не пакідаць свае дамы. Чакаецца, што шторм будзе не такім магутным, як учарашні. Напярэдадні пясчаная бура забрала ў іранскай сталіцы жыцці пяці чалавек. 30 атрымалі раненні. Хуткасць ветру складала 120 кіламетраў за гадзіну. Экстранныя службы дагэтуль спрабуюць ачысціць вуліцы ад паваленых дрэў. Таксама былі пашкоджаныя будынкі і лініі электраперадачы. Метэаролагі назвалі буру наймацнейшай за ўвесь час назіранняў.