Тэгеран гатовы аднавіць ядзерную праграму

22 апреля 2018

Тэгеран гатовы аднавіць ядзерную праграму ў выпадку вяртання Вашынгтонам санкцый і выхаду з пагаднення па атаме. Аб гэтым у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CBS заявіў міністр замежных спраў Ірана. Махамад Джавад Зарыф дадаў, што для аднаўлення праграмы ў Ірана гатовыя ўсе опцыі. Нагадаю, канчаткова рашэнне ЗША прымуць 12 мая. Кіраўнік ЗША Трамп лічыць, што венскае пагадненне ад 2015-га павінна быць палепшана або зусім скасавана, бо Тэгеран (на яго думку) парушае дух ядзернай здзелкі.