Таямніца малазійскага рэйса MH-370 разгаданая

4 сентября 2015

Зараз  афіцыйна. Французскія эксперты пасля месяца вывучэння абломкаў "Боінга-777", знойдзеных  ля вострава Рэюньён, пацвердзілі: фрагменты сапраўды належаць пасажырскаму самалёту, што знік у Індыйскім акіяне летась у сакавіку. Паводле апошніх звестак, лайнер, які ляцеў з Куала-Лумпура ў Пекін, раптам развярнуўся і скінуў вышыню - магчыма, каб "схавацца" ад радараў. Праз некаторы час паветранае судна  ўпала ў ваду. Як мяркуюць эксперты, змяненне курсу было наўмысна ўнесена кімсьці ў бартавы камптар самалёта. На борце боінга знаходзіліся грамадзяне 13-ці дзяржаў. Усяго 239 чалавек.