Тайфун "Трамі" прайшоў па Японіі

1 октября 2018

У Японіі два чалавекі загінулі, двое прапалі без весткі і больш за 100 пацярпелі ад тайфуна "Трамі". Ужо 24-ы сёлета, ён прайшоў са шкваламі і дажджамі па ўсёй краіне, пакінуўшы без святла сотні тысяч дамоў. У Токіа хуткасць ветру перавышала 160 кіламетраў за гадзіну. Улады распарадзіліся эвакуіраваць амаль 4 мільёны чалавек з-за пагрозы апоўзняў і паводак. Загадзя былі адменены рэйсы цягнікоў, закрыты міжнародны аэрапорт у Асацы.