Тайфун "Сімарон" абрынуўся на поўнач Японіі

24 августа 2018

Гэта прывяло да моцных дажджоў з парывістым ветрам, хуткасць якога дасягала 144 кіламетры за гадзіну. Ва ўзбярэжных раёнах назіраюцца хвалі вышынёй да некалькіх метраў. Прапалі без весткі 3 чалавекі. Іх шукаюць ратавальнікі. Напярэдадні ў Японіі былі адменены больш як 300 авіярэйсаў. Паміж востравам Сікоку і суседнімі прэфектурамі паралізаваны паромныя зносіны. Спынены экспрэс-цягнікі. Улады гатовы да эвакуацыі жыхароў. У якасці часовых сховішчаў будуць выкарыстоўвацца будынкі пачатковых школ.