Тайфун "Мітаг" у Паўднёвай Карэі забраў жыцці шасці чалавек

3 октября 2019

Паводле апошніх даных тайфун "Мітаг" у Паўднёвай Карэі забраў жыцці шасці чалавек. Зараз тайфун перамясціўся ў Японскае мора і ператварыўся ў вобласць нізкага ціску. З-за цыклона сама меней 20 тысяч жыхароў заходніх гарадоў Японіі атрымалі рэкамендацыі аб эвакуацыі. Горад Сусакі апынуўся падтоплены. Днём тут чакаецца каля 200 мм ападкаў. Ёсць пагроза апоўзняў.