Тайфун "Лаянрок" прынёс у Прыморскі край Расіі трохмесячную норму ападкаў

1 сентября 2016
З-за моцных дажджоў складаная сітуацыя склалася адразу ў некалькіх раёнах. Там праходзіць эвакуацыя людзей. Для правядзення аварыйна-выратавальных прац на тэрыторыі Прымор'я задзейнічаныя больш за тысячу чалавек, каля 200 адзінак тэхнікі і дзясяткі плаўсродкаў. Выратавальныя атрады адпампоўваюць ваду з падтопленых школ, бальніц і жылых дамоў. Ужо сёння ў рэгіёне прагназуюць яшчэ адзін тайфун. А "Лаянрок" ідзе на Сахалін.