Таццяна Васільева адзначае 70-годдзе

28 февраля 2017

Яе параўноўваюць з Сафі Ларэн і Фаінай Ранеўскай. Народная артыстка Расіі, актрыса і тэлевядучая Таццяна Васільева сёння адзначае 70-годдзе. На яе рахунку каля сотні роляў у кіно і праца ў лепшых маскоўскіх тэатрах. Мільёнам гледачоў яна вядомая па яркіх вобразах у фільмах "Добры дзень, я ваша цётка", "Самая абаяльная і прывабная", "Жаніх з Маямі", казцы "Пэпі - доўгая панчоха" і многіх іншых. У 90-я за ролю ў драме "Убачыць Парыж і памерці" Васільева атрымала прыз "Ніка" і прэмію "Кінатаўра".