У іх удзельнічаюць часці зенітных ракетных войскаў ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі. Падчас манеўраў на палігонах будуць праведзеныя баявыя стрэльбы разлікаў зенітных ракетных комплексаў Бук і С-300. Галоўная мэта вучэнняў - ацэнка гатоўнасці падраздзяленняў да выканання пастаўленых задач і павышэнне практычных навыкаў асабістага складу падчас адбіцця паветраных удараў.