Тайланд развітаўся з каралём

27 октября 2017

Цела Рамы IX аддалі агню. Крэмацыя прайшла ў Бангкоку - у апошні момант ад трансляцыі цырымоніі было вырашана адмовіцца. Забальзаміраванае цела манарха, які памёр у кастрычніку мінулага года, у паставе лотаса, знаходзілася ўнутры металічнага саркафага, які змясцілі ў сандалавую пахавальную ўрну. Жалобныя цырымоніі ў краіне працягнуцца да канца тыдня. Аддаць апошнюю даніну павагі Раме IX у Тайланд прыбылі дэлегаты многіх краін, у ліку якіх і беларускія дыпламаты. Кароль Пуміпон Адульядэт кіраваў 70 гадоў.