Сёння Тайланд адзначае дзень нараджэння караля Рамы IX. З часоў свайго ўзыходжання на прастол у 1946 годзе ён шануецца ў краіне як бацька ўсяго народа. Сёлета дзень нараджэння манарха, якому сёння споўнілася б 90 гадоў, упершыню адзначаецца пасля яго пахаванняў і заканчэння гадавога перыяду нацыянальнай жалобы. Гэты дзень у краіне выхадны. Тайцы сёння робяць добрыя справы ў славу манарха. Адны адправіліся на пляжы і ў паркі прыбіраць смецце, іншыя сталі донарамі крыві. Свае віншаванні з Нацыянальным днём у адрас караля Тайланда Рамы Х накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.













