Звыш 7 тысяч мірных жыхароў усходняй часткі сірыйскага Алепа былі эвакуіраваны 5 канвоямі. Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу ў сваім Twitter. Як паведамлялася раней, паралельна па гуманітарных калідорах горад пакідаюць і ўдзельнікі незаконных фарміраванняў. Сотні баевікоў склалі зброю і здаліся ўладам. Час ад часу эвакуацыю даводзіцца прыпыняць з-за абстрэлаў. Усходні Алепа знаходзіўся пад кантролем экстрэмістаў больш за 4 гады. Напярэдадні Генштаб Расіі афіцыйна заявіў, што горад знаходзіцца пад поўным кантролем сірыйскага ўрада.













