Звыш 50-ці чалавек пацярпелі ў аварыі на чыгунцы ў Германіі

6 декабря 2017

Грузавы і пасажырскі цягнікі сутыкнуліся ў горадзе недалёка ад Дзюсельдорфа. У момант аварыі ў цягніку было 150 чалавек. Паведамляецца, ахвяр удалося пазбегнуць дзякуючы правільным дзеянням машыніста. Ён паспеў папярэдзіць пасажыраў аб сутыкненні і даў каманду бегчы з першых вагонаў у апошнія. Сам машыніст атрымаў сур'ёзныя траўмы. Адзначым, з-за абарваных кантактных правадоў пасажырам была аказана меддапамога праз некалькі гадзін.