Звыш 130 жыхароў Хайфы пацярпелі ў выніку лясных пажараў у Ізраілі

27 ноября 2016

Усе яны шпіталяваныя з-за атручання ўгарным газам. Раней з 12 раёнаў горада былі экстранна эвакуіраваныя больш як 50 тысяч чалавек. Пажар стаў самым буйным у чарзе дзясяткаў узгаранняў, якія амаль тыдзень працягваліся практычна па ўсёй краіне. Для тушэння агню Ізраілю свае самалёты далі Расія, Грэцыя, Італія, Харватыя, Кіпр, Іспанія, Турцыя, Азербайджан. Да гэтага моманту ўсе пажары ліквідаваныя. Падпальшчыкі - а гэта 13 чалавек - затрыманыя.