Своечасовая рэакцыя вадзіцеля выратавала пасажыраў аўтобуса

25 марта 2015

Шанцаў выратавацца было значна больш у пасажыраў аўтобуса ў Бразіліі. Дзякуючы своечасовым дзеянням вадзіцеля людзі паспелі пакінуць салон за секунду да таго, як машына ўпала ў раку. Інцыдэнт адбыўся на адной з прасёлачных дарог на поўначы краіны. У выніку размыву грунту ўтварыўся глыбокі правал, у які пярэднімі коламі і ўехаў аўтобус. Вадзіцель адразу ж адчыніў дзверы, каб вызваліць людзей. Ніхто не пацярпеў.