Свецкая партыя Голас Туніса перамагла на выбарах у парламент

30 октября 2014
Паводле інфармацыі прадстаўнікоў выбарчай камісіі, партыя можа разлічваць на 85 месцаў. Усяго ў Нацыянальнай асамблеі Туніса іх 217. 2-е месца займае ісламісцкая партыя Ан-Нахда. 3-е - у Патрыятычнага свабоднага саюза. Пры адсутнасці прамой большасці Голас Туніса ў найбліжэйшыя дні пачне праводзіць перамовы, мэта якіх - фарміраванне парламенцкай кааліцыі.