Свёкар сястры Кэтрын Мідлтан падазраецца ў згвалтаванні непаўналетняй

31 марта 2018

Свёкар сястры герцагіні Кембрыджскай Кэтрын Мідлтан падазраецца ў згвалтаванні непаўналетняй. Паліцыя Францыі расследуе справу ў дачыненні 74-гадовага мільянера Дэвіда Мэт'юса. Меркаванае злачынства адбылося ў канцы 90-ых. Паліцыі аб ім стала вядома летась. Мэт'юса затрымалі і дапыталі. Зараз узбуджана афіцыйнае судовае расследаванне. Мужчыну адпусцілі на волю. Аднак ён застаецца пад назіраннем судовых органаў. Кенсінгтанскі палац каментарыяў наконт гэтага не даў.