Звесткі амаль аб 50-ці мільёнах карыстальнікаў "Фэйсбук" трапілі да зламыснікаў

29 сентября 2018

Хакерская атака адбылася ў аўторак, калі спецыялісты выявілі ўзлом сістэм бяспекі. Невядомыя скарысталіся адной з функцый сэрвісу, каб атрымаць лічбавыя ключы, якія далі ім доступ да чужых старонак без пацверджання пароляў. У "Фэйсбуку" запэўнілі, што ўхілілі праблему і звярнуліся ў паліцыю.