Амерыканцаў чакаюць яшчэ 6 тыдняў зімы: сурок Філ з горада Панксатоні ў штаце Пенсільванія вылез з нары і ўбачыў свой цень. Так што, калі верыць прыметам, вясна ў ЗША прыйдзе позна. Сваё прадказанне грызун зрабіў у рамках традыцыйнага рытуалу, які штогод праводзіцца 2 лютага. Дарэчы, гэта ўжо 129 метэаралагічны прагноз звярка. Згодна са статыстыкай, дакладнасць прагнозаў Філа складае 39%.














