Сурок Філ вылез з нары і ўбачыў свой цень

2 февраля 2017

Сёння знакаміты амерыканскі сурок Філ вылез з нары і ўбачыў свой цень. А гэта значыць, што халады прадоўжацца яшчэ шэсць тыдняў. Філ, які жыве на Індычнай Горцы ў мястэчку Панксутоні ў гарах Пенсільваніі, самы вядомы прадказальнік надвор'я ў свеце, яго яшчэ называюць мудрацом з мудрацоў. Штогод 2 лютага ён прагназуе альбо надыход вясны, альбо працяг зімы. Згодна з павер'ем, калі звярок свой цень не ўбачыць (гэта значыць дзень пахмурны) - вясна будзе ранняя. А калі дзень сонечны і сурок бачыць свой цень, як сёлета, то зіма будзе доўгай.