Сумо ўсе ўзросты пакорлівыя

5 августа 2013

У японскім горадзе Сада прайшлі незвычайныя спаборніцтвы сумаістаў.


На слізкі рынг на ўзбярэжжы Японскага мора спартсмены розных узростаў заскаквалі з невялікай лодкі. Утрымацца на пляцоўцы было вельмі няпроста. Больш за ўсё апладысментаў заслужылі дзве сумаісткі. Адна з іх пасля спаборніцтваў сказала, што найцяжэй у гэтых турнірах было не вылецець за борт.