Сулаймену Керымаву прад'явілі абвінавачанні ў Францыі

23 ноября 2017

Расійскаму бізнесмену і сенатару інкрымінуюць адмыванне грошай і ўхіленне ад выплаты падаткаў. Нагадаем, у аўторак Керымаў быў затрыманы ў аэрапорце Ніцы. Следства ўстанавіла, што бізнесмен купіў на Блакітным беразе некалькі элітных рэзідэнцый праз шэраг фіктыўных кампаній. Ён выпушчаны пад залог пяць мільёнаў еўра. Абвінавачанаму загадана здаць пашпарт, заставацца на тэрыторыі дэпартамента Прыморскія Альпы, адзначацца ў паліцэйскім участку некалькі разоў на тыдзень, а таксама "не ўваходзіць у кантакт з некаторымі асобамі".

Нагадаем, раней Керымаў патрапіў у цэнтр міжнароднага скандалу ў сувязі са спробай рэйдарскага захопу Беларуськалія, ад чаго абваліўся сусветны рынак калійных угнаенняў.