Судна "Акварыус" трапіла ў шторм у Міжземным моры

15 июня 2018

Судна "Акварыус", якое не захацелі прыняць ні Італія, ні Мальта, трапіла ў шторм у Міжземным моры. З-за моцнай гайданкі шматлікім на борце спатрэбілася меддапамога. Адзначым, карабель перавозіць каля 600 мігрантаў, выратаваных у розны час з некалькіх лодак, якія пацярпелі бедства ў Сіцылійскім праліве. Размясціць людзей у сябе нарэшце згадзілася Іспанія, таму "Акварыус" зараз накіроўваецца ў порт Валенсіі. Пра гатоўнасць прыняць бежанцаў з судна заявіла і Францыя.