Судны, якія загарэліся ў Чорным моры, дагэтуль не патушаныя

22 января 2019

Судны "Маэстра" і "Кандзі", якія загарэліся ў Чорным моры, дагэтуль не патушаныя. Перашкаджаюць умовы надвор’я. У адкрытым моры магутны, практычна штармавы вецер. Да таго ж з-за туману мінімальная бачнасць. Судны пакуль працягваюць трымацца на вадзе. Ёсць верагоднасць выбуху. У выратавальных службах пацвердзілі гібель 14 чалавек. Яшчэ 6 лічацца прапаўшымі без весткі, але шанцаў знайсці іх жывымі практычна няма. Пажар на караблях пад флагам Танзаніі адбыўся напярэдадні вечарам. Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння - парушэнне тэхнікі бяспекі пры перадачы паліва з аднаго судна на другое.