Суд у Омску арыштаваў капітана пасажырскага цеплахода

19 августа 2013

Суд у Омску арыштаваў на два месяцы капітана пасажырскага цеплахода Палессе-8, пры сутыкненні якога з баржай на Іртышы ў суботу загінулі шэсць чалавек. У адносінах да Юрыя Рацько, у крыві якога быў выяўлены алкаголь, узбуджана крымінальная справа.

Крымінальная справа па артыкуле Халатнасць можа быць узбуджана і супраць кіраўніцтва кампаніі Омскі рачны порт і мясцовых медыкаў. Следства высвятляе, хто выпускаў цеплаход у рэйс і якім чынам на яго борце аказаўся п'яны капітан. Акрамя таго, ёсць падазрэнні, што цеплаход быў перагружаны. 34 пацярпелыя пры сутыкненні застаюцца ў бальніцах. Стан васьмі з іх цяжкі. Сярод параненых 7 дзяцей. Адна жанчына была дастаўлена ў Маскву.